Анатоль Курылец пакідае пасаду генеральнага дырэктара хакейнага "Дынама"

22 октября 2018

Хакейнае "Дынама" гэтымі хвілінамі праводзіць чарговы матч у КХЛ. "Зубры" спрабуюць спыніць 8-матчавую серыю паражэнняў у гульні з "Барысам". Завяршаецца першы перыяд, лік 1:0 у карысць гаспадароў.

Сёння ж было абвешчана аб расставанні з генеральным дырэктарам клуба. Анатоль Курылец пакідае каманду ў сувязі з заканчэннем кантракта. І, хутчэй за ўсё, гэта не апошнія змены, паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі ў Беларускай федэрацыі хакея.

Асноўныя акцэнты прэс-канферэнцыі з удзелам Савілава глядзіце вечарам у "Панараме".