Анастасія Шкурдай б'е рэкорд Беларусі, які трымаўся 18 гадоў. Ён быў пастаўлены яшчэ да нараджэння плыўчыхі, юнай беларусцы зараз 17. Дасягненне перапісана на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем на кароткай вадзе. У фінальным заплыве ў рамках Міжнароднай лігі плавання Шкурдай паказала трэці вынік - 2 хвіліны 7,69 секунды. Адзначым, што гэта клубныя спаборніцтвы, Анастасія выступае за французскую каманду "Энерджы Стандарт".
Анастасія Шкурдай пабіла рэкорд Беларусі
9 ноября 2020













