Анастасія Салас заваявала тры залатыя медалі на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Кіеве

17 марта 2019

Анастасія Салас заваявала тры залатыя медалі на турніры па мастацкай гімнастыцы "Кубак Дзяругінай" у Кіеве. У турніры сеніёрак беларуска першая ў практыкаваннях з мячом, стужкай і індывідуальным мнагабор'і. У камандным мнагабор'і сярод юніёрак таксама не было роўных зборнай Беларусі. У катэгорыі Гран-пры ў індывідуальным мнагабор'і Аліна Гарнасько стала дзявятай. Завершыцца турнір у Кіеве сёння.