Анастасія Рыбакова выйграла Гран-пры 13-га міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы

28 апреля 2014

Анастасія Рыбакова выйграла Гран-пры 13-га міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. Імянную статуэтку, нагадаем, атрымлівае пераможніца мнагаборства сярод юніёрак. Усяго беларускія грацыі заваявалі ў родных сценах 12 залатых, 10 сярэбраных і 3 бронзавыя ўзнагароды.