Анастасія Пракапенка заваявала золата чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка

16 сентября 2018

Двухразовая чэмпіёнка свету, а зараз яшчэ і бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пекіне. Беларускую пяціборку Анастасію Пракапенку многія спецыялісты ўжо назвалі адной з прэтэндэнтак на алімпійскі п'едэстал у Токіа. На чэмпіянаце свету, што праходзіў у Мехіка, наша спартсменка спачатку ў кампаніі Ірыны Прасянцовай выйграла золата ў жаночай эстафеце, а пасля паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў асабістых спаборніцтвах. З выдатнай перамогай нашых пяціборак павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Гэтыя ўзнагароды сталі лагічным працягам золата чэмпіянату Еўропы і бронзы леташняга чэмпіянату свету. А Анастасія двойчы перарывала сваю кар'еру, вяртаючыся ў спорт пасля нараджэння дзяцей.

На чэмпіянаце свету здарылася і яшчэ адна знакавая для беларускага спорту падзея. Праз 10 гадоў Анастасія Пракапенка атрымала бронзавы медаль Пекіна. На Алімпіядзе беларуска стала чацвёртай, але пасля пераправеркі допінг-проб дыскваліфікаванай аказалася ўкраінка Вікторыя Церашчук.