Анастасія Пракапенка выйграла золата чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і

13 июня 2021

Нашай спартсменцы прыйшлося змагацца не толькі з саперніцамі, але і са складанымі кліматычнымі ўмовамі. Нагадаем, планетарны форум праходзіць у Каіры. Беларуска стала лепшай па выніках першага віду праграмы - фехтавання, але заняла ўсяго перадапошняе месца ў плаванні, не такая удалая была ў конным спорце. Паспяховае выступленне ў камбінаваным бегу са стральбой (якое з'яўляецца каронным відам пяцібор'я для Пракапенкі) дазволіла беларусцы ўсё ж апярэдзіць сваіх саперніц. Для тытулаванай і вопытнай спартсменкі гэта асабістае золата -   другое, заваяванае на чэмпіянатах свету. А для беларускай каманды ўжо другі медаль вышэйшай пробы на бягучым турніры. Нагадаем, у першы дзень спаборніцтваў Ірына Прасянцова і Вольга Сілкіна сталі чэмпіёнкамі свету ў эстафеце. Мы ж працягваем сачыць за выступленнем нашых пяціборцаў. Сёння за медалі ў мужчынскіх індывідуальных спаборніцтвах пазмагаецца наш Ілья Палазкоў.