Анастасія Пракапенка выйграла срэбра этапу Кубка свету па сучасным пяцібор'і

6 мая 2018

Перад заключным відам праграмы беларуска займала 11 пазіцыю, аднак у каронным для сябе камбінаваным бегу са стральбой здолела перамясціцца на другую, саступіўшы пераможцы - алімпійскай чэмпіёнцы Рыа Хлоэ Эспазіта ўсяго 4 секунды. Сёння этап Кубка свету працягнецца фіналам у мужчын. Беларусь тут прадстаўляюць Кірыл Касьянік і Ілья Палазкоў.