Анастасія Пракапенка ў пары з Ільёй Палазковым выйгралі эстафету на Кубку Крамля

24 сентября 2018

Перад заключным відам праграмы беларусы саступілі расіянам на чале з алімпійскім чэмпіёнам Рыа Аляксандрам Лесуном 21 секунду, але дзякуючы дакладнай стральбе Ільі Палазкова здолелі вырваць у выніку перамогу. Кубак Крамля лічыцца элітным спаборніцтвам, а выступаюць там толькі лепшыя спартсмены свету па персанальным запрашэнні.