Анастасія Пракапенка і Ірына Прасянцова - трыумфатары чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і

10 сентября 2018

Анастасія Пракапенка і Ірына Прасянцова - трыумфатары чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і, турнір прымае Мехіка. У жаночай эстафеце беларускі зарабілі 1381 бал, апярэдзіўшы ў выніковым пратаколе немак Аніку Шлеу і Роню Штэйнбарн на 17 ачкоў; трэцяя пазіцыя ў дуэта з Гватэмалы.