Анастасія Новікава стартуе на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы

23 октября 2013

Анастасія Новікава стартуе на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Польшчы


На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы сёння ў барацьбу ўключаецца Анастасія Новікава. У польскім Вроцлаве беларуска выйдзе каля 6-ці вечара ў вагавай катэгорыі да 63-ох кілаграмаў.


Нагадаем, у паслужным спісе Анастасіі Новікавай - тры залатыя медалі чэмпіянатаў Еўропы і бронза Алімпіяды ў Пекіне. А вось на Гульнях у Лондане - адзін з лідараў сусветнай цяжкай атлетыкі - з-за спрэчнага судзейскага рашэння - засталася за бортам прызёраў.