Анастасія Мірончык-Іванова выйграла золата ў скачках у даўжыню на міжнародным турніры ў Інсбруку. У сваёй лепшай спробе беларуска ляцела на 6 метраў 55 сантыметраў. Для параўнання, уладальніца серабра Джазмін Соерс скочыла на 6 метраў 31 сантыметр. Яшчэ адна наша спартсменка Ірына Жук стала другой у скачках з шастом. Яе вынік 4 метры 55 сантыметраў. Перамогу тут святкавала Анжаліка Сідарава.
Анастасія Мірончык-Іванова выйграла золата ў скачках у даўжыню на турніры па лёгкай атлетыцы ў Інсбруку
13 сентября 2021













