Анастасія Мірончык-Іванова кваліфікавалася ў фінал скачкоў у даўжыню

27 августа 2015

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які зараз праходзіць у Пекіне, сёння ў рамках ранішняй праграмы Анастасія Мірончык-Іванова кваліфікавалася ў фінал скачкоў у даўжыню. Таксама ў гэтым відзе выступала Вольга Сударава. Беларуска заняла 13 месца, ад траплення ў фінал яе аддзялілі толькі 3 сантыметры. У забегу на 100 метраў з бар'ерамі ў жанчын Аліна Талай адабралася ў паўфінал. Нагадаем, фінальная частка спаборніцтваў гэтых відаў адбудзецца 28 жніўня ў вячэрняй сесіі сусветнага першынства.