Анастасія Міхаленка заняла шостае месца на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

10 Красавіка 2019

Анастасія Міхаленка заняла шостае месца ў вагавай катэгорыі да 71 кілаграма на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі. У суме дваябор'я беларуска набрала 207 балаў. Вынік чэмпіёнкі кантынента расіянкі Анастасіі Раманавай - 240 кілаграмаў. Менш чым праз паўгадзіны ў Батумі пачнуцца мужчынскія спаборніцтвы. У вазе да 86 кілаграмаў Беларусь прадставяць Ігар Лазко і Пётр Асаёнак.


Папулярныя

Рэкамендуемыя