Амерыканскія спартсменкі ўражаныя ўзроўнем беларускага жаночага футбола

27 апреля 2017

Уражаныя ўзроўнем беларускага жаночага футбола. Зоркі гэтага віду спорту з ЗША Тыфані Робертс і Зол Саламентэ лічаць, што беларускі добра падкаваныя тактычна. Робертс - пераможца Алімпіяды ў Атланце, Саламентэ - чатырохразовая чэмпіёнка ЗША. Яны трэніраваліся з нацыянальнай камандай да 19 гадоў, а таксама правялі лекцыю ва ўніверсітэце фізкультуры.

У рамках праграмы амерыканскага ўрада "Пасланцы спорту" футбалісткі правядуць адкрытыя трэніроўкі ў Мінску і Магілёве.