Але Цупер прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь"

5 марта 2018

Спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па фрыстайле Але Цупер за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах па фрыстайле (лыжная акрабатыка) прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь". Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. На Гульнях у Пхёнчхане Цупер спынілася за крок ад п'едэстала, а чатыры гады назад яна выйграла Алімпіяду ў Сочы! Для 38-гадовай спартсменкі Гульні ў Паўднёвай Карэі сталі пятымі ў кар'еры за Беларусь.