Аліна Талай выканала нарматыў для ўдзелу на Алімпійскіх гульнях у Токіа

26 августа 2019

Алімпійскі бар'ер Аліны Талай. Наша знакамітая бар’ерыстка напярэдадні выканала нарматыў для ўдзелу на Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа. На турніры ў Бруселі Талай пераадолела дыстанцыю 100 метраў з бар'ерамі за 12:84, стаўшы другой. У Японіі нас чакае цікавая дуэль, бо раней нарматыў выканала яшчэ адна беларуска - Эльвіра Герман.