Аліна Талай перамагае на турніры ў Вялікабрытаніі

16 февраля 2020
Аліна Талай перамагае на прэстыжным турніры ў Глазга. Спаборнічалі атлеты ў памяшканні, таму і беглі дыстанцыю 60 метраў з бар'ерамі. 8,003 секунды - вынік Талай. Следам за ёй фінішавала амерыканка Нія Алі, трэцяй стала яшчэ адна прадстаўніца ЗША Крысціна Клеманс. Нагадаем, тыдзень таму Аліна на турніры ў Польшчы паказала лепшы вынік у сезоне - 7,87.