Аліна Талай - пераможніца чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях

7 марта 2015

Аліна Талай - пераможніца чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях у бегу на 60 метраў з бар'ерамі. У фінальным забегу беларуска абнавіла нацыянальны рэкорд - 7 цэлых 85 сотых секунды і прынесла камандзе першы медаль.