Аліна Талай на першым старце ў сезоне заваявала срэбра

2 февраля 2017

Беларуска на буйным міжнародным турніры ў закрытых памяшканнях у Дзюсельдорфе на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі саступіла першаму месцу тысячныя долі секунды. Пераможцу вызначыў фотафініш. Ёй стала немка Сіндзі Раледер. Марына Арзамасава на дыстанцыі 800 метраў заняла чацвёртае месца, першаму месцу яна саступіла менш як 3 секунды. Наступным стартам для беларускіх лёгкаатлетаў стане турнір у Карлсруэ 4 лютага.