Аліна Талай кваліфікавалася ў паўфінал чэмпіянату свету ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі

11 августа 2017

Аліна Талай, паказаўшы свой лепшы час у сезоне - 12,88 секунды, кваліфікавалася ў паўфінал чэмпіянату свету ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Прайшла ў наступную стадыю і яшчэ адна беларуска Эльвіра Герман. Паўфінал у гэтым відзе праграмы пройдзе сёння ў вячэрняй сесіі. У гэты ж час Павел Барэйша будзе змагацца за медалі ў кіданні молата. Прамую трансляцыю са стадыёна ў Лондане вядзе тэлеканал "Беларусь 5".