Аліна Талай фінішыравала чацвёртай у забегу на 100 метраў з бар'ерамі

5 июня 2015

Аліна Талай у Рыме на этапе Брыльянтавай лігі фінішыравала чацвёртай у забегу на 100 метраў з бар'ерамі. Адзначым, беларуска паўтарыла асабістае дасягненне, прабегшы дыстанцыю за 12,70 секунд. На дыстанцыі да восьмага бар'ера лідзіравалі Талай і амерыканка Шэрыка Нелвіс. Затым амерыканка сышла наперад і ў выніку святкавала перамогу. Серабро турніру таксама дасталася ЗША, бронзу заваявала Вялікабрытанія.