Аліна Талай двойчы перапісвае рэкорд Беларусі ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі

1 июня 2018

Аліна Талай двойчы перапісвае рэкорд Беларусі ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі на міжнародных спаборніцтвах у аўстрыйскім Санкт-Пёльтэне. Першае дасягненне прыпала на паўфінальны забег, а ў вырашальным Аліна паказала яшчэ хутчэйшы час – 12,41 секунды.

Беларуска стала першай, абыдучы сваю прынцыповую саперніцу - немку Сіндзі Роледэр.