Аліна Талай была дыскваліфікаваная ў забегу на 100 метраў з бар'ерамі

11 июня 2016

Беларуска Аліна Талай была дыскваліфікаваная ў забегу на 100 метраў з бар'ерамі на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла. Спартсменка дапусціла фальстарт і была знятая з спаборніцтваў. Перамогу ў выніку святкавала Брыяна Ролінс з ЗША. Другое і трэцяе месца таксама занялі амерыканскія бягункі - Доўн Харпер-Нэльсан і Жасмін Стоўэрс. Наступны старт Аліны Талай адбудзецца праз тыдзень на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Стакгольме.