Алена Амялюсік і Ксенія Тугай увайшлі ў дзясятку наймацнейшых прэстыжнай веламнагадзёнкі "Джыра д'Італія"

13 июля 2016

Лідар зборнай Беларусі ў шашэйных гонках, удзельніца маючых адбыцца Гульняў у Рыа Алена Амялюсік па выніках дзесяці этапаў заняла ў агульным заліку дзявятае месца. Дзясятку замкнула Ксенія Тугай. Выйграла агульны залік жаночай "Джыра д'Італія" амерыканка Меган Гарнье. Нагадаем, Амялюсік на Алімпіядзе ў Рыа выступіць у дзвюх гонках: групавой і з асобным стартам.