Алёна Амялюсік фінішавала 28-й на "Страда Б’янка"

3 августа 2020
Алёна Амялюсік, якая выступае за нямецкую каманду "Кэньян СРАМ Рэйсінг", фінішавала 28-й на прэстыжнай гонцы па дарогах італьянскай Тасканы "Страда  Б’янка". Пераможніцы галандцы Аменек ван Флейтэн беларуска на 136-кіламетровай дыстанцыі саступіла 8 хвілін і 45 секунд. Адзначым, да фінішу гонкі, якая славіцца сваім узгорыстым рэльефам, з улікам ліміту часу дабраліся ўсяго 45 велагоншчыц.