Алёна Дубіцкая заняла шостае месца на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы

4 октября 2019

Сёмы дзень чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы не прынёс беларусам медалёў. Бліжэй  за ўсіх да п'едэстала была Алёна Дубіцкая - у штурханні ядра беларуска стала шостай, у  лепшай спробе адправіўшы снарад на 18 метраў 86 сантыметраў. Золата ў актыве Ліцзяа Гон з Кітая. Віталь Жук у турніры дзесяціборцаў стаў трынаццатым. У актыве нашага атлета 8058 балаў. Лепшым на планеце стаў Ніклас Каўль.