Штурхальніца ядра Алёна Дубіцкая з другім вынікам у кваліфікацыі першай з беларусак выступіць у фінале чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях, на які прыехала рэкордная колькасць удзельнікаў. У 21:06 на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя вырашальных спроб. На гэты момант у Торуні завяршылася ранішняя сесія. З рэальных прэтэндэнтаў на медалі ад нашай краіны адзначым выступленне Анастасіі Мірончык-Івановай. Напярэдадні ў фінал з лепшым вынікам прабіўся Максім Недасекаў.
Алёна Дубіцкая выступіць у фінале чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях
5 марта 2021













