Алёна Дубіцкая выйграла бронзу ў штурханні ядра на этапе Брыльянтавай лігі

3 июня 2016

Алёна Дубіцкая выйграла бронзу ў штурханні ядра на этапе Брыльянтавай лігі, які прайшоў у Рыме. У лепшай спробе беларуска паслала снарад у раён 18 метраў 38 сантыметраў. Перамогу атрымала Валеры Адамс з вынікам 19 метраў 69 сантыметраў. Марына Арзамасава стала пятай у бегу на 800 метраў, такое ж месца заняла Таццяна Халадовіч у кіданні кап'я.