Алёна Дубіцкая пятая на этапе Брыльянтавай лігі ў Рыме

9 июня 2017

Штурхальніца ядра Алёна Дубіцкая спынілася за два крокі ад п'едэстала на чацвёртым этапе Брыльянтавай лігі ў Рыме. У сваёй лепшай спробе Дубіцкая адправіла снарад на 18 метраў і 43 сантыметры. Яшчэ адна беларуска Юлія Леанцюк з вынікам 17 метраў і 93 сантыметры заняла шостае месца. Перамагла Ліцзяа Гун з Кітая. Пяты этап Брыльянтавай лігі пройдзе праз тыдзень у Осла. Галоўным стартам у сезоне для беларускіх лёгкаатлетаў стане чэмпіянат свету, які пройдзе ў жніўні ў Лондане.