У цэнтры Мінска ля Палаца спорту ўчора разгарнулася гарачая барацьба за першыя медалі бягучага чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы. За іх змагаліся штурхачы ядра. І балельшчыкам было на каго паглядзець. Алёна Дубіцкая паказала амаль асабісты рэкорд і з вынікам 19 метраў і 19 сантыметраў выйграла золата сярод жанчын. Серабро дасталася Алене Пасечнік, а бронза адышла Алене Абрамчук. У мужчын не было роўных Аляксею Нічыпару. Алег Тамашэвіч - другі, трэці - Юрый Карпук.
Сёння на чэмпіянаце Беларусі дзень адпачынку, а заўтра турнір перамесціцца на стадыён РЦАП па лёгкай атлетыцы, дзе будуць разыграныя два камплекты ўзнагарод у бегу на 10 кіламетраў. Афіцыйная цырымонія адкрыцця спаборніцтваў пройдзе ў пятніцу на стадыёне "Дынама".
Алёна Дубіцкая і Аляксей Нічыпар - чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы ў штурханні ядра
29 июля 2020













