Аляксей Талай устанавіў рэкорд Паралімпійскіх гульняў

31 августа 2021

У Токіа працягваецца Паралімпіяда. Сёння наш Аляксей Талай устанавіў рэкорд Гульняў,  які трымаўся з 1992 года! Спачатку дэбютант на Гульнях у Токіа з ашаламляльным вынікам прабіўся ў фінал  50-метроўкі брасам і пазней у галоўным заплыве перасягнуў ужо свой паралімпійскі рэкорд. Аляксей выступае ў самым цяжкім класе спартсменаў-паралімпійцаў S1, тады як усе яго сапернікі прадстаўляюць клас S2.  

Заўтра 3 беларускія плыўцы з'явяцца на дарожках у Токіа

Заўтра адразу 3 беларускія плыўцы з'явяцца на дарожках у Токіа. Ягор Шчалканаў выступіць на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Ігар Бокі і Анастасія Зудзілава - у 100-метроўцы брасам.  Усяго ў скарбонцы нашай зборнай на гэты момант 7 узнагарод:  5 залатых, 1 сярэбраная і 1 бронзавая.