Аляксей Талай правёў "Урок мужнасці" для школьнікаў 7-11 класаў

24 мая 2019

Паралімпіец, зорны пасол і факеланосец II Еўрапейскіх гульняў   Аляксей Талай правёў "Урок мужнасці" для школьнікаў 7-11 класаў.  Праект сумешчаны  з рэспубліканскай праграмай па прафілактыцы суіцыдаў сярод моладзі.  Адной з лакацый сустрэчы стала навучальная ўстанова № 3 у Бараўлянах.  Больш чым 200 вучняў атрымалі ад Аляксея матывацыю на будучыню. 

Майстар спорту па плаванні наведаў яшчэ дзве навучальныя ўстановы: у Бараўлянах і ў Мінску. А перад пачаткам шэсця з "Полымем міру" Аляксей Талай правядзе "Урок мужнасці"  на сваёй малой радзіме - у аршанскім доме культуры "Перамога".