Аляксей Протас дэбютаваў у АХЛ
1 апреля 2021
Былы форвард мінскага "Дынама" - беларус Аляксей Протас гэтай ноччу дэбютаваў у Амерыканскай хакейнай лізе. У выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату "Хершы Беарз" з Аляксеем саступіў 1:4 "Ліхай Вэлі Фантомз". Гэты паядынак Протас завяршыў з паказчыкам карыснасці -1. На лёдзе быў яшчэ адзін хакеіст з Беларусі. Максім Сушко, які выступаў за каманду пераможцаў, нанёс тры кідкі па варотах.













