Аляксей Нічыпар: У 2028 годзе чакаем медаль у штурханні ядра

29 июля 2020
Алімпійскі медаль будзе ў 2028 годзе ў Лос-Анджэлесе. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін напярэдадні заявіў Аляксей Нічыпар пасля перамогі на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы. Штурхач ядра ў сваёй лепшай спробе адправіў снарад на адзнаку 20 метраў і 42 сантыметры. Толькі 10 сантыметраў не хапіла Аляксею, каб паўтарыць асабісты рэкорд. Сваім выступленнем, аднак, спартсмен застаўся незадаволены.