Аляксей Кульбакоў будзе судзіць "Чэлсі"

12 февраля 2019

Вядучы арбітр Беларусі прызначаны ў якасці галоўнага арбітра на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж шведскім "Мальмё" і лонданскім "Чэлсі". Сустрэча адбудзецца 14 лютага ў 23 гадзіны па мінскім часе. Што датычыцца матча аналагічнай стадыі турніру паміж барысаўскім БАТЭ і лонданскім "Арсеналам", то яго абслужыць сербская брыгада арбітраў, дзе галоўны - Срджан Ёванавіч. Стартавы свісток прагучыць на "Барысаў-Арэне" 14 лютага ў 20:55.