Аляксей Бага наведаў два матчы "Дандолка" ў рамках чэмпіянату Ірландыі

8 июля 2015

Памочнік галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча Аляксей Бага наведаў два матчы "Дандолка" ў рамках чэмпіянату Ірландыі. Нагадаем, "бела-чорныя" стануць сапернікамі барысаўчан у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Хатні матч "жоўта-сінія" правядуць супраць ірландскай каманды 15 ліпеня. Прамую трансляцыю паядынку будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 20:30.