Аляксей Бага пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Актобе"

5 мая 2021
Супрацоўніцтва бакі вырашылі спыніць па ўзаемнай згодзе - паведамляецца на афіцыйным сайце клуба з Казахстана. У дзевяці турах мясцовага чэмпіянату каманда беларускага спецыяліста набрала 9 ачкоў: 2 перамогі, 3 нічыйныя вынікі і 4 паражэнні - 10 месца ў турнірнай табліцы. Да гэтага, нагадаем, Бага кіраваў літоўскім "Жальгірысам", а да 2019 года працаваў у БАТЭ.