Аляксей Бага пакінуў футбольны клуб БАТЭ

19 декабря 2019
Аляксей Бага пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК БАТЭ, паведамляе прэс-служба барысаўскай каманды. Тэрмін кантракта са спецыялістам скончыўся, кіраўніцтва клуба не стала падпісваць новае пагадненне. Аляксей Бага ўліўся ў трэнерскі штаб жоўта-сініх у 2011 годзе, а  летась у пачатку чэрвеня стаў галоўным трэнерам барысаўчан. У гэтым сезоне БАТЭ саступіў тытул чэмпіёна краіны, прапусціўшы наперад  брэсцкае  "Дынама". Брастаўчане перапынілі 13-гадовую серыю перамог жоўта-сініх у нацыянальным першынстве.