Аляксандра Сасновіч прайграла Марыі Шарапавай

20 января 2016

Усё, што змагла зрабіць беларуска ў другім раўндзе Australian Open, дык гэта двойчы ўзяць чужую падачу і адзін раз сваю. Вынік - 2:6, 1:6. Паядынак працягваўся 1 гадзіну і 11 хвілін. Пакідае корты Мельбурна і Вольга Гаварцова. На старце парнага турніру беларуска ў тандэме з Чыа-Джунг Чуанг саступіла Юліі Гёргес і Караліне Плішкавай: 6-7, 4-6.