Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг прэстыжнага тэніснага турніру ў Маямі

22 марта 2019

Прызавы фонд больш як 8 мільёнаў долараў. У няпростым матчы  36-ая ў свеце  беларуска перайграла швейцарку  Вікторыю Голубіч. Уступіўшы ў першым сэце 4:6, Сасновіч  узяла верх у двух наступных:  7:5, 6:4. Паядынак працягваўся больш  як дзве з паловай гадзіны. У другім крузе  Аляксандры  будзе супрацьстаяць экс-першая ракетка свету датчанка  Каралін Вазняцкі. 

Прабіўся ў другі круг мужчынскага адзіночнага разраду  і Ілья Івашка. На старце ў трохсетавым паядынку  беларус усё ж перайграў італьянца  Томаса Фабіяна - 6:4, 1:6, 6:3. У 1/32 фіналу  Івашка  згуляе супраць 22-ой ракеткі свету  брытанца Кайла Эдмунда.