Аляксандра Сасновіч, якая завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе, дабралася да чвэрцьфіналу ў парным. У другім крузе ў дуэце з украінкай Мартай Касцюк беларуска праходзіць кітайскі тандэм Сюй Іфань - Ян Чжаасюань - 5:7, 6:4, 10:6 - і за выхад у паўфінал паспрачаецца з парай, пасеянай пад чацвёртым нумарам, зноў прадстаўніцамі Кітая: Дуань Ін'ін - Чжэн Сайсай.













