Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Брысбене

1 января 2018

У стартавым матчы асноўнага раўнда беларуска - 88-я ракетка свету - перайграла 11-ты нумар сусветнага рэйтынгу францужанку Крысціну Младзенавіч. Саступіўшы ў першым сэце з лікам 1:6, у другой партыі Сасновіч ізноў прадэманстравала свой характар - выйграла 6:3, і 7:5 даціснула саперніцу ў трэцім. У наступным раўндзе Аляксандра сустрэнецца з Анет Кантавейт, якая ў сваю чаргу выйграла ў Хізер Уотсан 6:0, 6:3.