Аляксандра Сасновіч выходзіць у вырашальны раўнд кваліфікацыі на турніры ў аўстралійскім Сіднэі

6 января 2019

Беларуская тэнісістка абгуляла 79-ую ў рэйтынгу Тамару Зіданшэк са Славеніі. Матч працягваўся гадзіну і 8 хвілін і завяршыўся перамогай Аляксандры, 6:4, 6:1. У гульні за выхад у асноўную сетку турніру наша спартсменка паспрачаецца з 53-цяй ракеткай свету - пуэртарыканкай Монікай Пуіг.