Аляксандра Сасновіч выходзіць у паўфінал турніру серыі WTA

14 апреля 2017

Аляксандра Сасновіч выходзіць у паўфінал турніру серыі WTA ў швейцарскім Біле з прызавым фондам 226 тысяч долараў. Сёння беларуска ў двух сэтах абгуляла 99-ю ракетку свету італьянку Камілу Джорджы 6:4, 6:4. Месца ў фінале Сасновіч аспрэчыць з эстонкай Анет Контавейт, якая размясцілася ў рэйтынгу на 98-м радку. Аляксандра зараз на 108-м месцы.