Аляксандра Сасновіч выбыла ў 1/16 фіналу турніру ў Дубаі

19 февраля 2019

Аляксандра Сасновіч, 33-ая ракетка свету, выбыла ў 1/16 фіналу турніру ў Дубаі з прызавым фондам больш чым 2 мільёны долараў. Беларуска саступіла прадстаўніцы Тайваня Се Шувэй, якая вышэй у планетарным рэйтынгу на два радкі, - 1:6, 2:6.

А вось першая ракетка краіны Арына Сабаленка стартуе на гэтым жа турніры з другога круга. У яе ў саперніцах сербка Івана Ёравіч. Прыблізны час пачатку гульні - 16:40.