Аляксандра Сасновіч у другім крузе саступіла аўстралійцы Эшлі Барці

31 августа 2017

Адзіная беларуская тэнісістка ў адзіночным разрадзе Адкрытага чэмпіянату ЗША Аляксандра Сасновіч у другім крузе саступіла аўстралійцы Эшлі Барці 1:6, 6:7. Зараз надзеі толькі на парны турнір US Open: на яго заяўленыя Андрэй Васілеўскі ў кампаніі з чылійцам Хансам Падліпнікам-Кастылья і Максім Мірны ў дуэце з палякам Марцінам Маткоўскі.