Аляксандра Сасновіч вярнулася ў топ-50 рэйтынгу WТА

25 июня 2018

Першай ракеткай Беларусі застаецца Арына Сабаленка, якая займае ў класіфікацыі 45-ае месца. На два радкі апусцілася Вікторыя Азаранка. Зараз яна 87-ы нумар у свеце. Сабаленка сёння пачне свой шлях па сетцы турніру ў брытанскім Істбарне. У першым раўндзе беларусцы будзе супрацьстаяць амерыканка Сачыя Вікеры. Раней дзяўчаты на кортах не сустракаліся. Прамая трансляцыя матча на тэлеканале "Беларусь 5" у 13:00.