Аляксандра Сасновіч у вырашальным матчы саступіла Эліне Світолінай

6 января 2018

Ад кваліфікацыі да фіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Брысбене. І гэта на старце новага сезона. Па ходзе ўсіх спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч паказвала прыгожы тэніс, але ў вырашальным матчы ўсё ж саступіла шостай ракетцы свету Эліне Світолінай 2:6, 1:6. Украінка перамагала ў Эйсамі - дзесяць супраць аднаго ў Аляксандры, Сасновіч у адрозненне ад сваёй саперніцы правяла ў Брысбене восем матчаў, з іх толькі тры, каб выйсці з кваліфікацыі. У асноўным раўндзе саперніцамі Сасновіч былі тэнісісткі, якія значна апераджаюць нашу 88-ю ракетку свету: 11-я ў рэйтынгу Крысціна Младзенавіч, 16-я ракетка Анастасія Севастава, гульцы чацвёртага дзясятка Анет Кантавейт і Алізэ Карнэ. Тройчы беларусцы прыходзілася адыгрывацца, саступаючы ў першым сэце. Аляксандра яшчэ раз даказала, што гатовая змагацца ў кожным матчы да апошняга гейма, што і рабіла ў фінале. Але доўгі і цяжкі тыдзень даў аб сабе знаць.

У абноўленым рэйтынгу WTA ўжо ў панядзелак Аляксандра Сасновіч узнімецца на 53-ю пазіцыю, вярнуўшы тым самым сабе званне першай ракеткі Беларусі. Беларуска зробіць скачок на 35 радкоў уверх. Наступным стартам для нашай тэнісісткі стане першы ў сезоне турнір Вялікага шлема Australian Open.