Аляксандра Сасновіч - у 1/8 фіналу турніру ў Палерма

5 августа 2020
Выйшла з кваліфікацыі, абгуляла на старце асноўнага раўнда Эліз Мертэнс і ў спрэчцы за выхад у чвэрцьфінал згуляе супраць 95-й ракеткі свету італьянкі Ясмін Пааліні. Такі шлях да гэтага моманту на грунтавым турніры ў Палерма прайшла Аляксандра Сасновіч. З Пааліні беларуска раней на афіцыйных матчах не перасякалася. У лайф-рэйтынгу WTA Сасновіч ужо паднялася на 9 пазіцый і займае 110 месца.