Аляксандра Сасновіч саступае харватцы Донне Векіч і пакідае Брысбен

4 января 2019

Аляксандра Сасновіч, на жаль, пакідае Брысбен. У чвэрцьфінале аўстралійскага турніру беларуска саступіла харватцы Донне Векіч, выйграўшы толькі два геймы. У першым сэце тэнісістка з Харватыі была мацнейшая 6:2, у другой партыі яна наогул не дала Сасновіч ніводнага шанцу 6:0. Адзначым, букмекеры звалі фаварыткай менавіта Векіч, і гэта нягледзячы на тое што Донна - 34-я ў сусветным рэйтынгу, а наша Аляксандра - 30-я. Гэта была трэцяя сустрэча паміж імі. Усе засталіся за харваткай.